Букмекерскі рынак паказаў рэзкі рост падтрымкі Дональда Трампа
16- 9.10.2024, 14:50
- 5,968
Кандыдат ад рэспубліканцаў вырваўся наперад?
Праўда, пра гэта кажуць не апытанні, а букмекерскі рынак, на якім карыстальнікі ставяць грошы на перамогу аднаго з кандыдатаў, паведамляе Bild.
Асноўны імпульс пайшоў ад платформы Polymarket. У пачатку гэтага тыдня шанцы Дональда Трампа на перамогу тут складалі 53,3%, Камала Гарыс - 46,1%.
Напярэдадні літаральна за некалькі гадзін рэйтынг Трампа вырас амаль на тры адсоткавыя пункты. Пры гэтым за апошнія дні не было заўважных падзей, якія маглі б кардынальна змяніць ход перадвыбарнай гонкі.
Як піша выданне Forbes, за рэзкім скачком ставак на Трамп могуць стаяць заявы самага багатага чалавека ў свеце Ілана Маска, які падтрымаў рэспубліканца падчас выступу ў горадзе Батлер у мінулыя выходныя.
Акрамя таго, адзін з карыстальнікаў пад нікам Fredi9999 зрабіў стаўку на Трампа памерам адразу на чатыры мільёны даляраў.
У адрозненне ад іншых платформаў, на Polymarket няма верхніх абмежаванняў на суму, якую можна паставіць.
Як бы там ні было, у сярэднім ва ўсіх апытаннях грамадскай думкі ў ЗША Харыс усё яшчэ апярэджвае Трампа на два адсоткавыя пункты. Гэты паказчык практычна не мяняецца ўжо больш за месяц.
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША 5 лістапада.