3 снежня 2024, aўторак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі арыштавалі лецішча пісьменніцы Ганны Златкоўскай

2
У Беларусі арыштавалі лецішча пісьменніцы Ганны Златкоўскай

Сілавікі прыйшлі з ператрусам да яе маці.

Сілавікі 8 кастрычніка прыйшлі з ператрусам у кватэру маці пісьменніцы і журналісткі Ганны Златкоўскай. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

Ганна Златкоўская распавяла "Зеркалу", што ў панядзелак, 7 кастрычніка, ейная маці атрымала ліст са Следчага камітэта аб тым, што паводле пастановы цэнтральнага апарата на лецішча накладзены арышт. Гэта лецішча - уласнасць самой Ганны.

- Мама патэлефанавала ў Агенцтва дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры. Тамака ёй пацвердзілі, што накладзены арышт. Маўляў, а за ўсімі падрабязнасцямі тэлефануйце ў Следчы камітэт, - кажа суразмоўніца.

Ужо ў аўторак, 8 кастрычніка, у кватэру да маці, дзе Ганна прапісаная, прыйшлі з ператрусам паводле крымінальнай справы. З якой канкрэтна сілавой структуры прыйшлі, беларуска казаць не можа: у яе маці ўзялі падпіску аб невыдаванні.

— Мама сказала, што ўсё было ветліва, ніякага вэрхалу не ладзілі, нічога не забралі. Проста паглядзелі кватэру, паразмаўлялі з ёй. Пыталіся пра мяне, - распавяла Златкоўская.

Пра якую крымінальную справу ідзе гаворка, сілавікі таксама не распавялі.

- Мама спытала, але яны не адказалі. Сказалі, што могуць паведаміць толькі мне асабіста, - кажа Ганна. - А як асабіста сказаць, калі я жыву ў Літве, так? І калі я пазваню, яны скажуць прыязджайце, даведаецеся ўсё на месцы. Наколькі я чула, так адбываецца з усімі. У маёй знаёмай таксама так. Усё арыштавана-пераарыштавана, крымінальная справа заведзеная. А паводле якога артыкула, яна не ведае.

Ганна кажа, што наймаць адваката ў гэтай справе не мае сэнсу. Паводле ейных слоў, ёсць варыянт звярнуцца да літоўскага юрыста, скласці зварот і адправіць яго ў Беларусь.

- Я, вядома, паспрабую, але не ўпэўненая, што ў гэтым ёсць нейкі сэнс. Гэта як аб сценку гарох, - кажа яна. - Вядома, я не хачу, каб лецішча забралі. Для мамы яно такая аддушына, у яго столькі сіл укладзена. Мама там ледзьве не плакала, разумеючы, што могуць забраць. Але вось як паўплываць на тое, каб = не забіралі, не ведаю.

Ганна Златкоўская - пісьменніца, журналістка, калумністка. Аўтарка дзвюх кніг: "Страшна жыць, мама" і "Паляванне на матылькоў".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках