12 снежня 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы паспрабаваў узарваць будынак МУС у расейскім Смаленску

9
Невядомы паспрабаваў узарваць будынак МУС у расейскім Смаленску

Ёсць параненыя сілавікі.

Жыхар Цвярской вобласці РФ паспрабаваў пранесці самаробнае выбуховае прыстасаванне (СВП) пад выглядам тэчкі з дакументамі ў будынак управы МУС Смаленскай вобласці, тэракт быў папярэджаны, заяўляе прэс-служба УФСБ рэгіёну.

«Трыццацігадовы жыхар Цвярской вобласці спрабаваў пранесці самаробную прыладу пад выглядам тэчкі з дакументамі. Пры затрыманні зламыснік пацярпеў, два супрацоўнікі рэгіянальнага УМУС атрымалі кантузіі», - цытуе РІА «Новости» прэс-службу ведамства.

Пацярпелых даставілі ў лякарню, іх жыццям нічога не пагражае. Паводле гэтага факту распачатая крымінальная справа адпаведна з ч.3 арт.30, ч.1 арт.205 КК РФ (Замах на тэракт). Яго расследуе рэгіянальны следчы аддзел УФСБ.

Як адзначае Mash, пры затрыманні мужчыны адбылася дэтанацыя СВП. Паліцыянты атрымалі лёгкую кантузію. Супрацоўнікі спецслужбаў агледзелі аўтамабіль меркаванага тэрарыста, у салоне быў знойдзены падазроны прадмет, які сілавікі знішчылі на месцы.

Меркавана, падарваць СВП у будынку УМУС спрабаваў электрык «Цвяргорэлектра» і супрацоўнік сельскага паселішча Веднага Дзмітрый. Менавіта яму належыць аўтамабіль.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках