Лукашэнка выказаў жаданне «рухацца далей» у дачыненнях з Пуціным
14- 9.10.2024, 18:22
- 7,804
Дыктатар не ўдакладніў, пра якія дачыненні ідзе гаворка.
Дыктатар Аляксандр Лукашэнка плануе абмеркаваць з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным некалькі пытанняў, у якіх «трэба расставіць кропкі над «i». Пра гэта паведамляе РІА «Новости».
«Я мяркую, што ў нас зусім няшмат пытанняў — два-тры пытанні, якія мы сёння абмяркуем з вамі. Ды і трэба паставіць кропкі над «i» ў гэтых пытаннях і рухацца далей у нашых стасунках», - сказаў Лукашэнка.
Узурпатар прыбыў у Крэмль на сустрэчу з Пуціным раніцай 9 кастрычніка.