Мужчыны часцей за жанчынаў заводзяць катоў
4- 9.10.2024, 20:04
- 3,518
Даследаванне.
Паводле вынікаў апытання кампаніі Mars, больш як палова (56%) з 20000 рэспандэнтаў з 20 краінаў свету з'яўляецца ўладальнікамі дамашніх любімцаў, а 47% з іх – упершыню. Катоў трымаюць часцей, чым сабак, да таго ж сярод уладальнікаў больш мужчынаў (52%), чым жанчынаў (48%).
19% катоў і 18% сабак людзі бяруць ад сяброў і сваякоў. А чыннікі, якія ўплываюць на пастанову завесці жывёлу: сям'я (26%), сябры (21%), сацыяльныя сеткі (13%), анлайн-пошук (13%) і парады ветэрынарных лекараў (11%).
Тэндэнцыі і перавагі гаспадароў:
84% сабак і катоў забіраюць у сям'ю ва ўзросце да 12 месяцаў. Аднак пажылыя людзі (60+ гадоў) аддаюць перавагу жывёлам, старэйшым за 7 гадоў;
самыя распаўсюджаныя пароды сабак у свеце: лабрадор (6%), чыхуахуа (6%) і залацісты рэтрывер (5%);
самыя распаўсюджаныя пароды катоў у свеце: персідскі (16%), брытанскі караткапоўсцевы (11%) і сіямскі (9%).
Вынікі таксама кажуць пра пачатак эры павышанай увагі да патрэбаў гадаванцаў, дзе эмацыйная сувязь паміж уладальнікам і жывёлай мацнейшая, чым калі-небудзь. 37% уважаюць жывёлу за найважнейшы аспект свайго жыцця. Гэты паказнік яшчэ вышэйшы сярод пакалення Z (45%) і міленіялаў (40%).
Гаспадары сабак больш за ўсё шануюць:
безумоўную любоў (50%);
адчуванне паўнавартаснай сям'і (49%).
Гаспадары катоў больш за ўсё шануюць:
забаўлянне (48%);
зняцце стрэсу (44%).