Зяленскі сустрэнецца з Папам Рымскім
1- 9.10.2024, 20:16
- 1,346
Прэзідэнт Украіны наведае Італію ў найбліжэйшыя дні.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведае Ватыкан і сустрэнецца з Папам Рымскім Францыскам. Пра гэта 9 кастрычніка паведаміла ANSA са спасылкай на заяву прэс-службы Апостальскай Сталіцы.
Адзначаецца, што пантыфік сустрэнецца з Зяленскім у пятніцу, 11 кастрычніка.
Сустрэча адбудзецца на аўдыенцыі ў Апостальскім палацы ў 9.30 паводле мясцовага часу. Больш падрабязнасцяў пра запланаваную сустрэчу ў прэс-службе Апостальскай Сталіцы не далі.
Паводле звестак Reuters, падчас свайго знаходжання ў Рыме на гэтым тыдні прэзідэнт Украіны таксама правядзе перамовы з прэм'ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелані.