Два дзясяткі паўночных карэйцаў у акопе задралі галовы і глядзяць, як на іх падае баявы прыпас з украінскага дрона
63- 1.11.2024, 15:19
- 71,044
Відэа з Курскай вобласці.
У сеціве апублікаваны відэазапіс, на якім аператар украінскага дрона скідае набой у цесны акоп на Куршчыне.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на запісе відаць, што ў сховішчы сама меней два дзясяткі жаўнераў.
Частка з іх задрала галаву ўгору і глядзіць на палёт набою. Аўтар публікацыі запэўнівае, што ўкраінскі дрон атакуе паўночнакарэйскіх вайскоўцаў.