Эксперт: Кітай укараняе план па захопе Расеі без вайны
8- 10.11.2024, 10:45
- 18,254
Сі задумаў «вялікую шматхадоўку», пра якую Пуцін пакуль не здагадваецца.
Вайсковы эксперт, палкоўнік УСУ ў запасе Алег Жданаў выказаў здагадку, што ўлады Кітая цалкам могуць укараніць у жыццё план па захопе Расейскай Федэрацыі без вайны.
Як варыянт ваенны эксперт разглядае версію, што замест паўночнакарэйскіх салдат у Расею адпраўляюць кітайскіх спецназаўцаў, якіх да канца года туды павінна прыбыць яшчэ 15 тысяч.
Ваенны эксперт агучыў сваю версію адпраўкі паўночнакарэйскіх вайскоўцаў Пуціну: «Я думаю, што тут, хутчэй за ўсё, шматхадоўка Кітая «пасадзіць» Расею на «нязручны кручок», каб яна не магла «сарвацца», не магла «саскочыць». Кітай «дае дабро» Паўночнай Карэі. Магчыма, пастаўляе частку сваіх боепрыпасаў, якія Паўночная Карэя адпраўляе ў РФ. Сёння Расейская Федэрацыя ў пытанні боепрыпасаў на 60% залежыць ад Паўночнай Карэі».
«Плюс - дае войскі і даўнавата (з 2019 года, як мяркуецца, заходзяць вайскоўцы). А як вы адрозніце кітайскага спецназаўца ад паўночнакарэйскага? Цікавае пытанне, так? І мова падобная, і знешнасць падобная. Калі выказаць здагадку, што гэта Кітай дае свой спецназ, то яны ўжо знаходзяцца ў Курскай вобласці, а ад Курска да Масквы рукой падаць», - дадаў да вышэйсказанага Алег Жданаў.
Пры гэтым палкоўнік УСУ падкрэсліў: «Прыгожын 800 км ад Растова пераадолеў за паўдня ці крыху больш, а тут ад Курска да Масквы зусім блізка. Дарэчы, да канца гэтага года 15 тысяч салдат павінны зайсці на тэрыторыю РФ, на чатыры палігоны. І сам Далёкі Усход даўно асіміляваны кітайцамі, даўным-даўно. Газеты на кітайскай, тэлевізія кітайская».