Украінскі спецназ прарваўся ў тыл ворага ў Курскай вобласці і ўзяў палонных
3- 10.11.2024, 15:17
- 8,790
Расейцы панеслі значныя страты.
У Курскай вобласці Расеі, дзе працягваецца аперацыя Узброеных сіл Украіны, воіны Сіл спецыяльных аперацый правялі паспяховыя дзеянні, у выніку якіх вораг панёс страты.
Як паведамілі ў нядзелю, 10 лістапада, у ССА УСУ, у тыле ворага было знішчана 14 акупантаў, трох расейцаў украінскія абаронцы захапілі ў палон.
Каментуючы апублікаваныя кадры, у ССА падкрэслілі, што тым акупантам, якія здаліся, надалі дамедыцынскую дапамогу.