Украінскія выведнікі ўпершыню перахапілі перамовы вайсковых КНДР
10- 10.11.2024, 22:29
- 30,824
Гаворка ішла аб «неадкладным вяртанні».
Украінскія выведнікі перахапілі размову вайскоўцаў КНДР. Яна вялася па-карэйску.
Пра гэта паведамляе ГУР.
Так, 9 лістапада ўкраінскія ваенныя выведнікі перахапілі радыёперамовы прыцягнутых Расеяй да вайны супраць Украіны вайскоўцаў КНДР.
«Паўночныя карэйцы, размешчаныя для выканання задач у Курскай вобласці, вядуць эфір на карэйскай», – распавялі ў ГУР.
Паводле звестак спецслужбы, у размове вайсковец КНДР спачатку выклікае «рамонтніка», а затым загадвае групе неадкладна вяртацца.