Гамяльчук настолькі «ўдала» пажартаваў над сябрам, што праз яго эвакуявалі цэлы гандлёвы цэнтр
6- 10.11.2024, 15:41
- 6,132
Своеасаблівае пачуццё гумару абярнулася праблемамі.
Двое мужчын гулялі па гандлёвым цэнтры ў Навабеліцкім раёне Гомеля. У нейкі момант адзін з іх неўзаметку для таварыша схаваў яго заплечнік сярод тавару.
Усё гэтае дзейства заўважылі па камерах супрацоўнікі гандлёвага цэнтра і выклікалі сілавікоў. Тыя, паглядзеўшы запіс, надумалі ачапіць краму і эвакуяваць усіх наведвальнікаў.
Трывога выявілася беспадстаўнай: у сумцы не знайшлі нічога небяспечнага, там былі толькі прадукты. Неўзабаве міліцыя знайшла двух сяброў - гэта 39-гадовы і 41-гадовы гамельчукі з судзімасцямі. Мужчын затрымалі дома.
Як выявілася, гамельчукі прыйшлі ў гандлёвы цэнтр нападпітку. 41-гадовы мужчына вырашыў пажартаваць з таварышам і схаваў яго сумку, пакуль ніхто не бачыў.
Цяпер дзеянням пранкера даецца прававая ацэнка.