Сырскі: Сітуацыя на фронце мае тэндэнцыю да абвастрэння
2- 10.11.2024, 15:49
- 4,948
Гетман УСУ правёў перамовы з камандуючым Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе.
Расейскае войска надыходзіць на Пакроўскім і Курахаўскім кірунках у Данецкай вобласці, сітуацыя на фронце складаная, заявіў гетман Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі.
«Правеў чарговую тэлефонную размову з камандуючым Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе генералам Крыстаферам Каволі. Сітуацыя застаецца складанай і мае тэндэнцыю да абвастрэння. Вораг, выкарыстоўваючы сваю колькасную перавагу, працягвае весці наступальныя дзеянні і засяроджвае асноўныя намаганні на Пакроўскім і Курахаўскім кірунках», - напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Сырскі адзначыў, што ва ўкраінскім войску ёсць шматлікія звесткі аб падрыхтоўцы паўночнакарэйскіх жаўнераў да ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне.
«Падчас размовы амерыканскі бок пацвердзіў няўхільнае выкананне ўзятых абавязацельстваў па забеспячэнні сіл абароны ўзбраеннем і вайсковай тэхнікай», – удакладніў гетман УСУ.