УСУ магутна ўдарылі па групе пскоўскіх дэсантнікаў
7- 10.11.2024, 23:23
- 14,706
Акупанты засяродзілі свае сілы і тэхніку ў лясным масіве.
У Запарожскай вобласці байцы ГУВ і АГВ «Таўрыя» выявілі збор дэсантнікаў з Пскоўскай вобласці. У выніку праведзенай аперацыі па іх быў паспяхова нанесены ракетны ўдар.
Як паведамляецца ў Telegram-канале Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны, акупанты з пскоўскай дывізіі УС РФ засяродзілі свае сілы і тэхніку ў лясным масіве рэгіёну, рыхтуючыся да манеўру.
Сілы ГУР МА Украіны выявілі ворага, пасля чаго аператыўная група «Таўрыя» нанесла агнявую паразу па месцы іх засяроджвання. У выніку ракетнага ўдару былі знішчаныя два расейскія тралы, а таксама асабовы склад, які знаходзіўся ўнутры ваеннай тэхнікі ворага.
«Яшчэ чатыры браневікі з пскоўскім дэсантам паспрабавалі схавацца, але неўзабаве па іх таксама прыляцела – спаленыя ўсе бронемашыны ворага, у тым ліку новыя расейскія БМД-4», – дадалі ў ГУВ МА Украіны.