13 снежня 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта пасланне, якое павінен засвоіць Пуцін»

5
«Гэта пасланне, якое павінен засвоіць Пуцін»

Расея плаціць «надзвычайны кошт» ва Украіне.

Паводле звестак кіраўніка штаба абароны Вялікай Брытаніі, у кастрычніку расейскія войскі ва Украіне штодня страчвалі ў сярэднім блізу 1500 забітых і параненых, паведамляе Bloomberg.

Адмірал сэр Энтані Радакін заявіў BBC, што расейскі народ плаціць «надзвычайны кошт» за ўварванне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, адзначыўшы, што кастрычнік стаў найгоршым месяцам у стратах з пачатку канфлікту ў лютым 2022.

«Расея вось-вось страціць 700000 чалавек забітымі ці параненымі – гэта вялізны боль і пакуты, якія расейскі народ вымушаны трываць праз амбіцыі Пуціна», – сказаў ён у праграме «Нядзеля з Лорай Куэнсберг».

Кошт вайны, якая, паводле ягоных слоў, забірае больш за 40% дзяржаўных выдаткаў на абарону і бяспеку, таксама з'яўляецца «велізарным цяжарам» для Расеі.

Пасля таго як абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паставіў пад сумнеў падтрымку Украіны з боку ЗША, сэр Энтані заявіў, што заходнія хаўруснікі будуць падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца».

«Гэта пасланне, якое павінен засвоіць прэзідэнт Пуцін, і запэўненне для прэзідэнта Зяленскага», – сказаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках