У Курскай вобласці ўкраінскія дэсантнікі разбілі расійскіх марскіх пяхотніків
- 11.11.2024, 9:17
- 5,026
Расейцы адыходзяць.
У Курскай вобласці РФ расейцы з 810 асобнай брыгады марской пяхоты пайшлі на штурм украінскіх пазіцый, але панеслі страты ў людзях і тэхніцы, не дасягнуўшы мэты.
Пра гэта ў панядзелак, 11 лістапада, паведамілі ў 95 асобнай дэсантна-штурмавой Палескай брыгадзе, апублікаваўшы таксама кадры баёў.
Як адзначылі ўкраінскія абаронцы, ваяры 95 брыгады ДШВ ужо неаднаразова даказвалі ворагу, што яны мацнейшыя, спрытнейшыя і хітрэйшыя.
"Чарговы ўдала адбіты штурм дэсантнікаў адбыўся з 810 брыгадай марской пяхоты, якая базуецца ў часова акупаваным Севастопалі", – гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што за два дні штурмавых дзеянняў вораг не дасягнуў сваёй мэты, затое пацярпеў страты. Украінскія дэсантнікі знішчылі 28 адзінак тэхнікі супраціўніка і больш за 100 ваяк. Яшчэ каля сотні расейцаў атрымалі сур'ёзныя раненні.
Атрымаўшы адпор, расейцы пачалі адыходзіць, але, як запэўнілі ў 95 брыгадзе ДШВ, не ўсім гэта ўдалося.