Хакеры скралі звесткі беларусаў з дзяржаўнага партала
2- 11.11.2024, 9:30
- 8,398
Велізарны зліў звестак.
Пра зліў базы звестак беларускага дзяржаўнага партала, прызначанага для працы з электроннымі рахункамі-фактурамі vat.gov.by, стала вядома 10 лістапада. Пра гэта паведамляе спецыялізаваны рэсурс "Выцекі інфармацыі".
Хакеры з DumpForums прадэманстравалі прыклады атрыманых звестак - ПІБ, назвы арганізацыі, пасады, хэшаваныя паролі, адрасы электроннай пошты (амаль 125 тысяч унікальных), тэлефоны (амаль 10 тысяч унікальных). Звесткі датуюцца гэтым годам 26 кастрычніка.