Войска РФ ударыла па Мікалаеве і Запарожжы
2- 11.11.2024, 9:36
- 2,672
Загінулі шэсць чалавек.
Ва ўкраінскім Мікалаеве ў выніку налёту расейскіх беспілотнікаў уночы на 11 лістапада загінулі пяць чалавек, паведамляе «Радио Свобода».
Ударам дрона разбураны прыватны аднапавярховы дом, узнік пажар. Акрамя гэтага, пашкоджаны кватэры ў чатырохпавярховым доме, там таксама ўспыхнуў агонь. Ратавальнікі ліквідавалі пажары плошчай 60 і 150 квадратных метраў, гаворыцца ў паведамленні.
Мінулай ноччу расейскія войскі нанеслі тры авіяўдары па горадзе Запарожжа, адзін чалавек загінуў, сама меней 20 параненыя. Восем чалавек шпіталізаваныя, сярод іх 4-гадовы хлопчык. Пра гэта паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Іван Фёдараў і ДСНС.
У выніку абстрэлу выбухной хваляй часткова разбураны двухпавярховы жылы дом, пашкоджаны інтэрнат і будынак аўтасалона.
Выратавальныя работы на месцы працягваюцца, улады праводзяць эвакуацыю жыхароў інтэрната, дадалі ў ДСНС.
Раніцай 11 лістапада Паветраныя сілы УСУ папярэджваюць аб ракетнай небяспецы, па ўсёй Украіне абвешчаная паветраная трывога.
У розных рэгіёнах Украіны раніцай у панядзелак пачалі ўводзіць экстраныя адключэнні электраэнергіі праз пагрозы ўдараў. Энэргетычныя кампаніі і мясцовыя ўлады паведамляюць аб адключэннях у Кіеве, Днепрапятроўскай, Чаркаскай, Сумскай, Мікалаеўскай і Харкаўскай абласцях.