Тыль Швайгер выступіў з апраўданнямі праз паездку ў Беларусь
12- 11.11.2024, 11:08
- 9,404
«Некаторыя адказы былі вырваныя з кантэксту».
Нямецкі актор Тыль Швайгер выступіў з апраўданнямі пасля прэс-канферэнцыі ў Менску. Ён апублікаваў іх у сторыз у Instagram, піша «Зеркало».
«Я наведаў прэс-канферэнцыю, каб распавесці выключна аб сваім удзеле ў рэкламнай кінакампаніі і падзяліцца з гледачамі творчай працай, якая стаіць за ёй. Мяне запэўнілі, што мерапрыемства будзе цалкам прысвечанае рэкламе і яе зместу. На жаль, я выявіў, што некаторыя адказы былі вырваныя з кантэксту і выкарыстаныя для паведамленняў, якія не паказваюць на мае перакананні», - напісаў Швайгер.
Ён адзначыў, што ягону ўдзел у рэкламнай кінакампаніі не адлюстроўвае яго палітычную ці ідэалагічную пазіцыю.
«Мой удзел быў строга абмежаваны рэкламнай кампаніяй», - дадаў ён.
Нагадаем, знакаміты нямецкі актор Тыль Швайгер, які днямі ўпершыню прыбыў у Менск для здымак прома-роліка, узяў удзел у прэс-канферэнцыі, якую правялі беларускія дзяржаўныя медыі.