Пяскоў адмаўляе размову Пуціна і Трампа
5- 11.11.2024, 12:14
- 5,078
Аб размове напісала The Washington Post.
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў зняпраўдзіў паведамленне Washington Post аб размове Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна.
“Не было размовы. Гэта не адпавядае рэчаіснасці, гэта чыстая выдумка”, - сказаў ён.
Як піша ТАСС, Пяскоў таксама праінфармаваў, што канкрэтных планаў аб кантактах Пуціна і Трампа пакуль няма.
“Хачу вас пераадрасаваць да слоў прэзідэнта, сказаных на “Валдаі”. Пакуль нейкіх канкрэтных планаў няма”, - дадаў ён.
Washington Post напісала, што Трамп і Пуцін размаўлялі ў чацвер. Трамп нібыта параіў расейскаму прэзідэнту не абвастраць вайну ва Украіне і нагадаў яму пра значную вайсковую прысутнасць Вашынгтона ў Еўропе.