У Койданаўскім раёне злодзей пакінуў на месцы злачынства нагавіцы
5- 11.11.2024, 12:46
- 4,746
Яго вылічылі.
У Койданаўскім раёне злодзея вылічылі па забытых на месцы здарэння нагавіцах. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз.
У пачатку верасня ў міліцыю звярнуўся дырэктар будаўнічай кампаніі. Ён расказаў, што на аб'екце ў Фаніпалі скралі кабель коштам звыш Br2,8 тыс.
Падчас агляду месца здарэння і прылеглай тэрыторыі праваахоўнікі ў лесапаласе знайшлі частку правадоў выкрадзенай канструкцыі і джынсы.
Падчас расследаванняў крымінальнай справы канфіскаваныя нагавіцы адправілі на судовую генетычную экспэртызу.
Спецыялісты знайшлі на іх кроў. Пры праверцы ўліку ДНК устаноўлена супадзенне з мужчынам 1978 года нараджэння, які жыве ў Гомельскай вобласці. Яго затрымалі міліцыянеры.
Мужчына прызнаўся ў зробленым і расказаў, што раней ужо бываў у Фаніпалі, ведаў размяшчэнне будаўнічых аб'ектаў і тое, што ў іх ёсць розныя матэрыялы.
Зламыснік выкраў каштоўную маёмасць, каб у далейшым яе прадаць.