Сабаленка заканчвае сезон першай ракеткай свету
1- 11.11.2024, 12:54
- 1,794
За ёй - польская тэнісістка.
Арына Сабаленка афіцыйна заканчвае сезон-2024 з годнасцю першай ракеткі свету.
Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала абноўлены рэйтынг спартовак пасля выніковага турніру ў Эр-Рыядзе (Савудаўская Арабія). У беларускі Арына Сабаленкі - 9016 балаў, яна займае першае месца. За ёй ідуць полька Іга Свёнтэк (7970) і амерыканка Коры Гаўф (5230), якая і стала пераможцай выніковага турніру ў Эр-Рыядзе.
Сабаленка ўжо была першай ракеткай планеты ў адзіночным разрадзе ў 2023 годзе, але па выніках года саступіла першае месца Ізе Свёнтэк.