6 снежня 2024, Пятніца, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Контрнаступ УС РФ у Курскай вобласці скончыўся катастрофай

10
Bild: Контрнаступ УС РФ у Курскай вобласці скончыўся катастрофай

Расейцы панеслі сур'ёзныя страты.

Як паведамляе эксперт Bild па аналізе адкрытых звестак Юльян Ропке, расейскія войскі ўжо тры дні праводзяць буйную контрнаступальную аперацыю ў Курскай вобласці, каб выціснуць адтуль украінскія сілы.

Раней амерыканская газета The New York Times пісала, што Масква сабрала там да 50 000 жаўнераў з Расеі і КНДР.

Аднак, як адзначае Ропке, пакуль што УС РФ нясуць вялізныя страты і змаглі адбіць толькі дзве невялікія вёскі: Паграбкі і Дар'іна.

«Папярэднія тэрытарыяльныя змены пасля трох дзён масаванага расейскага контрнаступу ў Курскай вобласці. У выніку [Расея] страціла 28 адзінак бронетэхнікі (у асноўным сучасныя БТР-82А) і больш за 200 салдат забітымі або параненымі. Якая катастрофа для Пуціна і ягоных генералаў», — піша Ропке.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках