Замест дарог - рэкі: фота наступстваў падрыву расейцамі дамбы Курахаўскага вадасховішча
2- 11.11.2024, 19:31
- 13,986
Падтапленне пагражае шэрагу населеных пунктаў.
Дарогі ператварыліся ў рэкі, а падтапленне пагражае шэрагу населеных пунктаў. Такія наступствы ўдару расейскіх вайскоўцаў па плаціне Курахаўскага вадасховішча на Данеччыне.
«Телеграф» атрымаў эксклюзіўнае фота, знятае паблізу месца падзей. Узровень вады дасягае верхніх крылаў пазадарожнікаў.
Як паведаміў раней кіраўнік Данецкай АВА Вадзім Філашкін, расейскі ўдар па плаціне патэнцыйна нясе пагрозу жыхарам населеных пунктаў на рацэ Воўчай - як на Данеччыне, так і на Дняпроўшчыне.
- На 16:00 (паводле Кіева) устаноўлена, што ўзровень вады ў рацэ ў межах Вяліканаваселкаўскай грамады падняўся на 1,2 метра. Падтапленні жылля пакуль не зафіксаваныя! Мы працягваем маніторыць узровень вады ў рацэ і гатовыя да ўсякага развіцця падзей, - гаворыцца ў паведамленні.
У той жа час аналітыкі з DeepState паведамілі аб тым, што ў выніку расейскага ўдару быў пашкоджаны механізм рэгулявання ўзроўню вады.