6 снежня 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова выклікала «на дыван» новага амбасадара Расеі

1
Малдова выклікала «на дыван» новага амбасадара Расеі

Пасля інцыдэнту з дронам.

Міністэрства замежных спраў Малдовы выклікала новапрызначанага пасла Расеі Алега Азёрава пасля падзення двух расейскіх беспілотнікаў на тэрыторыі краіны напярэдадні.

Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведаміла агенцтва IPN, піша a target="_blank" href=https://www.eurointegration.com.ua/rus/news/2024/11/11/7198168/>«Еўрапейская праўда».

Паводле інфармацыі IPN, Азёрава чакаюць у малдаўскім МЗС для ўручэння ноты пратэсту ў сувязі з умяшаннем у выбары ў Малдове і падзеннем двух расейскіх беспілотнікаў у нядзелю, 10 лістапада.

Алег Азёраў быў прызначаны паслом Расеі ў Малдове ў верасні. Ягоны папярэднік Алег Васняцоў займаў гэтую пасаду з 2018 года.

Адзначым, што цягам нядзелі ў Малдове знайшлі два дроны — у Каўшанскім і Рышканскім раёнах.

Паветраныя сілы Украіны ў ранішняй справаздачы паведамлялі аб 10 дронах, якія «вышлі з паветранай прасторы» ў кірунку Расеі, Беларусі і Малдовы.

Малдаўскія ўлады і раней паведамлялі аб выяўленых абломках беспілотнікаў пасля паветраных атак Расеі супраць Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках