6 снежня 2024, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску ў экстранным парадку рассяляюць яшчэ адну школу

11
У Віцебску ў экстранным парадку рассяляюць яшчэ адну школу

У чым рэч?

Віцебскі гарвыканкам паведаміў, што ў СШ №10 выяўленая «неабходнасць дадатковага абследавання сістэмы крокваў і перакрыццяў будынка», заўважыў telegram-канал «Віцебск, я гуляю!».

Вучні пераведзеныя ў суседнія школы на час абследавання. Школа №10 знаходзіцца на вул. Путні ў гістарычнай частцы горада.

Адзначым, што нядаўна такая сітуацыя адбылася з гімназіяй №1, на сцяне аднаго з карпусоў якой была знойдзеная трэшчына. У мэтах бяспекі навучэнцаў і супрацоўнікаў навучальнай установы перавялі ў іншыя адукацыйныя ўстановы Віцебска.

Паводле вынікаў экспертызы будзе прынятая пастанова пра аднаўленне навучальнага працэсу або выкананне неабходных рамонтных працаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках