12 снежня 2024, Чацвер, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска трапіла ў лякарню і праз тры дні ўпала ў спячку праз памылку медсястры

4
Беларуска трапіла ў лякарню і праз тры дні ўпала ў спячку праз памылку медсястры

У лякарню пацыентка паступіла ў бадзёрым стане.

Пажылая беларуска паступіла ў лякарню ў бадзёрым, вясёлым стане і была даволі актыўная і таварыская, але з трэцяга дня шпіталізацыі ў яе заўважылі сталую дрымотнасць. Лекары забілі трывогу і сталі дэталёва разбірацца ў сітуацыі, піша «Медычны веснік».

Высветлілася, што раніцай медсястра давала пацыентцы ўвесь спектр належных на суткі лекаў, у ліку якіх былі і снатворныя прэпараты. Гэта і выклікала адпаведны вынік.

Пра гэты выпадак і іншыя найбольш распаўсюджаныя памылкі расказала Тамара Малінка, лекарка – клінічны фармаколаг.

Паводле ейных словаў, няправільны выбар часу сутак для прыёму лекаў можа выклікаць ускладненні. Яна дадала, што пры прыёме прэпаратаў вельмі важна прытрымлівацца інтэрвалу.

Напрыклад, у выпадку з антыбіётыкамі або антыкаагулянтамі прынцыпова важна прымаць прэпараты з інтэрвалам, указаным у лісце прызначэння альбо ў інструкцыі ўжывання. Калі лекі прызначаныя лекарам двойчы на дзень, то прамежак часу паміж прыёмамі павінен быць роўны 12 гадзінам.

«Бываюць сітуацыі, калі ў стацыянары ляжыць пацыент з інфекцыйнай паталогіяй і ніяк не папраўляецца. У якасці прычынаў такога стану можа быць рэзістэнтная флора і г. д., але пры блізкім разглядзе высвятляецца, што антыбіётыкі яму ўводзяцца з незахаваннем інтэрвалу, адпаведна, у арганізме не назапашваецца патрэбная канцэнтрацыя і лячэнне не дае неабходнага эфекту», – падкрэсліла фармаколаг.

Сярод іншых частых памылак, звязаных з няправільным выкарыстаннем лекавых прэпаратаў, яна назвала няправільнае дазаванне, шлях увядзення, а таксама тое, што некаторыя медсёстры няправільна ідэнтыфікуюць пацыентаў, напрыклад, не ўдакладняючы імя і прозвішча, або перыядычна блытаюць лекі, якія захоўваюцца ў падобных дызайнам упакоўках.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках