Міністр абароны Эстоніі ўхваліў новы пакет дапамогі Украіне
- 11.11.2024, 21:27
- 1,896
Хано Пеўкур прыбыў з візітам у Кіеў.
Кіраўнік Міністэрства абароны Эстоніі Хано Пеўкур у панядзелак, 11 лістапада, прыбыў з візітам у Кіеў.
У сацсетцы X (Twitter) Пеўкур адзначыў, што падчас візіту ў Кіеве сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім і «пацвердзіў нашу далейшую ваенную падтрымку Украіне».
Met with president @ZelenskyyUa and confirmed our continues military support to 🇺🇦. On my way to his office signed electronically also the new military aid package of clothing, small arms etc. New packages coming already next year (0,25% of 🇪🇪 GDP). pic.twitter.com/cTBjJP3eWe
— Hanno Pevkur (@HPevkur) November 11, 2024
– Па дарозе ў ягоны офіс я таксама падпісаў у электронным выглядзе новы пакет ваеннай дапамогі, які змяшчае адзенне, стралковую зброю і да таго падобнае. Новыя пакеты паступяць ужо ў наступным годзе (0,25 адсотка ВУП), – дадаў ён.
Раней Эстонія перадавала Украіне супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin, гаўбіцы, артылерыю, супрацьтанкавыя міны, супрацьтанкавыя гранатамёты, мінамёты, транспартныя сродкі, сродкі сувязі, палявыя шпіталі, медыкаменты, сродкі індывідуальнай абароны і сухпайкі.
У сакавіку краіна абвясціла пра пакет ваеннай дапамогі Кіеву на 20 мільёнаў еўраў.