МАЗ выціскаюць з расейскага рынку
4- 11.11.2024, 21:47
- 4,082
Продажы новых грузавікоў падаюць.
У кастрычніку на расейскім рынку было прададзена 585 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага завода – на 6,6% больш, чым у тым жа месяцы 2023 года (549), гаворыцца ў даследаванні «АСМ-холдынг» (РФ).
За дзесяць месяцаў беларускае прадпрыемства рэалізавала 4.680 адзінак гэтай тэхнікі (за адпаведны леташні перыяд – 5.241; -10,7%).
Прадукцыя Менскага аўтазавода ў мінулым месяцы заняла 7-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынка Расеі (9-е), канстатавалі эксперты.
Пяцёрка лідараў продажаў: КамАЗ (2.541; 3,2% да ўзроўню продажаў у кастрычніку 2023-га), SITRAK (1.959; -7,4%), Shaanxi (1.839; 3,7%), Dongfeng (1.345; +81,5%), FAW (109; -29,4%).
У 2023 годзе МАЗ прадаў 6.406 новых грузавікоў – на 45,9% больш, чым у 2022-м (4.391).