Беларусам прыходзяць «лісты з мінулага»
16- 12.11.2024, 12:43
- 20,080
Вялізная фэйкавая рассылка.
Беларусаў папярэдзілі пра масавую фэйкавую рассылку.
Жыхарам нашай краіны прыходзяць электронныя лісты з Масквы пра нібыта выбары ў Саветы народных дэпутатаў СССР.
"Паведамляецца аб прызначэнні галасавання з 21 да 24 лістапада 2024 года і прыкладаюцца спісы выдуманых кандыдатаў і няісных акруг", – абвяшчае паведамленне.
Прапануецца галасаванне за дэпутатаў у электронным выглядзе, удзельнікаў выбараў просяць пераходзіць праз спасылку. Вядома, не варта гэтага рабіць.