7 снежня 2024, Субота, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Генштаба Польшчы заклікаў рыхтавацца да вайны з Расеяй

22
Кіраўнік Генштаба Польшчы заклікаў рыхтавацца да вайны з Расеяй
ВЕСЛАЎ КУКУЛА

У Расеі ёсць патэнцыял для гэтай вайны.

Польшчы неабходна рыхтаваць войска і грамадства да магчымай вайны з Расеяй, якая з'яўляецца "рэальнай пагрозай", заявіў начальнік польскага Генштаба Веслаў Кукула.

"Ці выбухне вайна і калі яна ўспыхне, у некаторым сэнсе залежыць ад нас. Напад на краіну, якая добра падрыхтаваная да абароны і грамадства якой будзе супраціўляцца, нясе вялікую рызыку", - сказаў Кукула ў інтэрв'ю Rzeczpospolita.

Паводле ягоных слоў, у Расеі ёсць не толькі дэмаграфічны і сыравінны патэнцыял для патэнцыйнай вайны, але яшчэ і функцыянальная абаронная прамысловасць. Да гэтага ў NАТО прагназавалі, што пасля вайны ва Украіне Расеі спатрэбіцца час для аднаўлення сваіх ваенных магчымасцей і яна будзе гатова да сутыкнення з NАТО не раней за 2029 год. Аднак, на думку Кукулы, Расея можа закончыць падрыхтоўку да вялікай вайны раней за гэты тэрмін.

Пры гэтым кіраўнік польскага Генштаба адзначыў, што падыход Масквы да патэнцыйнага супрацьстаяння вызначаюць тры вектары - намеры, сілы і магчымасці "Намеры Расейскай Федэрацыі выдатна перададзеныя самім Пуціным, а таксама міністрам замежных спраў Лаўровым, - адзначыў Кукула. У той жа час, паводле яго слоў, "вектар сілы" значна аслабіла супраціўленне Украіны і міжнародная салідарнасць, аднак Расея "паслядоўна яго аднаўляе".

У сваю чаргу, магчымасці могуць з'явіцца ў Масквы, калі ЗША будуць уцягнутыя ў канфлікт у Ціхім акіяне або калі NАТО страціць згуртаванасць, растлумачыў кіраўнік польскага Генштаба. Ён таксама заклікаў улічваць непрадказальнасць Расеі.

"Мая задача ў тым, каб найбольш магчымым сцэнаром быў той, пры якім мы эфектыўна адгаворым Расею ад агрэсіі. Пры гэтым недастаткова проста паведаміць пра нашае хуткае развіццё абароннага патэнцыялу."

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках