7 снежня 2024, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі банкруцяць «бацькоў» вядомых на ўвесь свет стартапаў

5
У Беларусі банкруцяць «бацькоў» вядомых на ўвесь свет стартапаў

MSQRD, FriendlyData ды іншых.

У Беларусі запусцілі працэдуру банкруцтва кампаніі "Імагуру", піша выданне Plan B. Яна шмат гадоў кіравала першым і самым буйным беларускім стартап-хабам Imaguru StartupHub. Пасля таго, як у 2021 годзе з “Імагуру” ў Беларусі скасавалі дамову арэнды, хаб з заснавальнікамі і супрацоўнікамі перабраўся ў Вільню. У мінулым годзе КДБ прызнаў Imaguru Startup Hub "экстрэмісцкім утварэннем". А ў гэтым Генпракуратура дала дабро на "ўзяцце пад варту" яго заснавальнікаў і кіраўнікоў.

Інфармацыя аб тым, што кіроўная кампанія "Імагуру" знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва, размешчана ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве. Згодна з ёй, справа ў Эканамічным судзе Менска адкрытая ў верасні бягучага года паводле заявы самога “Імагуру”. Да канца лістапада дзейнічае адведзены судом тэрмін, на працягу якіх прымаюцца прэтэнзіі крэдытораў.

Чым вядомы Imaguru Startup Hub

Стартап-хаб, які заснавалі Таццяна Марыніч і Анастасія Хамянкова, адкрыўся ў лістападзе 2013 года. Яго задачай стала прапанаваць беларускаму бізнэсу каворкінг і памяшканні для арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў.

У 2015-м Imaguru пераехаў у арандаваныя і адрамантаваныя за свой кошт памяшканні на пляцоўцы "Гарызонта". Тады ж ён упершыню правёў міжнародную канферэнцыю для стартапаў Venture Day Minsk.

У 2015-м на арганізаваным Imaguru хакатоне прэзентаваў сябе невядомы раней стартап MSQRD. Праз шэсць месяцаў MSQRD набыла кампанія Facebook. У 2018-м на чарговым Venture Day Minsk інвестара, амерыканскую кампанію ServiceNow, у свой праект знайшоў яшчэ адзін рэзідэнт Imaguru стартап FriendlyData.

Imaguru стаяў ля вытокаў руху бізнэс-анёлаў Беларусі, быў арганізатарам Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, міжнародных хакатонаў, стартап-конкурсаў, стады-тураў.

У 2019 годзе на яго базе з'явіўся акселератар TechMinsk, які пачаў інвеставаць у перспектыўныя стартапы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках