Уладальнікаў аўто чакае яшчэ адно новаўвядзенне
4- 12.11.2024, 22:51
- 26,114
Улады хочуць яшчэ глыбей залезці ў кішэню беларусаў.
Для ўладальнікаў аўтатранспарту беларускія ўлады маюць намер увесці ў 2025 годзе адразу некалькі падатковых зменаў. Сярод іх – павышэнне стаўкі транспартнага падатку для насельніцтва, а таксама новыя катэгорыі льготнікаў у гэтым падатку і зменены спіс аўтамабіляў павышанай камфортнасці.
Новаўвядзенні для ўладальнікаў аўто прадугледжаныя законапраектам з праўкамі ў Падатковы кодэкс Беларусі. Аднак на гэтым патэнцыйныя новаўвядзенні для гаспадароў транспарту не заканчваюцца. Хутчэй за ўсё, ім давядзецца падладжвацца пад яшчэ адну змену.
Рэч у тым, што ў Падатковым кодэксе хочуць пашырыць спіс выпадкаў, калі не налічваецца падатак на транспарт. Цяпер гэта датычыцца сітуацый, калі аўтамабіль знялі з уліку ў ДАІ.
У 2025 годзе згаданы пералік хочуць пашырыць. Так, могуць з'явіцца новыя прычыны для таго, каб не плаціць падатак, калі транспарт:
– звярнулі ў прыбытак дзяржавы пастановай кампетэнтнага дзяржоргана (і гэты вердыкт пачаў дзеянне);
– спыніў існаванне (напрыклад, быў знішчаны або з часам прыйшоў у такі стан, пры якім яго нельга выкарыстоўваць).
Тое, што транспарт перастаў існаваць, трэба пацвердзіць падаткавікам, падаўшы адпаведныя дакументы. Прычым зрабіць гэта можна ў любой падатковай інспекцыі, не абавязкова на месцы жыхарства. Калі тлумачэнні прымуць, то збор перастануць налічваць з наступнага месяца ў адносінах да таго, у якім транспартны сродак перастаў існаваць.
Раней паведамлялася, што ў транспартным падатку ёсць ільготы для некаторых катэгорый насельніцтва. Напрыклад, зніжка 50 адсоткаў прадугледжаная не толькі для ветэранаў вайны, інвалідаў I або II групы і пенсіянераў. Яна дастасавальная таксама да ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў і шматдзетных сем'яў.
Памер транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, умяшчальнасці або прапісаны за адну адзінку транспартнага сродку. Калі звестак аб дазволенай максімальнай масе няма, то падатак разлічваецца з памеру мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.