Forbes: УСУ знішчылі тры батальёны РФ пад Курскам
5- 13.11.2024, 8:35
- 9,242
Спроба контрнаступу скончылася для ворага разгромам.
Расейскія войскі ў Курскай вобласці пайшлі ў наступ з мэтай вяртання тэрыторый пад свой кантроль, але за апошні тыдзень панеслі каласальныя страты. Аб гэтым піша Forbes.
A russian BMP made a front flip after being hit by a landmine.
— Defense of Ukraine (@DefenceU) November 12, 2024
📹: 95th Air Assault Brigade pic.twitter.com/PadTUJPtMH
Варожыя штурмавыя дзеянні фіксаваліся на захадзе расейскага рэгіёна і яны пачыналіся абы-як і хаатычна. На працягу шасці дзён украінскім аператарам беспілотнікаў удалося выявіць 77 знішчаных бронемашын УС РФ на адцінку працягласцю 250 квадратных міль, дзе ўтрымліваюць пазіцыі Сілы абароны.
Гэтай колькасці тэхнікі, сцвярджаюць аўтары матэрыялу, досыць на тры расейскія батальёны. У той жа час, паводле некаторых звестак, рэальныя страты агрэсара могуць быць значна вышэйшыя.
Украінскі Цэнтр абаронных стратэгій таксама пісаў, што непрапарцыйна вялікая дзель страт прыпадае на Курскую бітву, бо баі там як мінімум удвая больш інтэнсіўныя, чым на іншых участках.
«Расейскія войскі падтрымліваюць высокую частату нападаў у Курскай вобласці, наносячы ўдары з інтэрвалам на 10-15 хвілін», – гаворыцца ў паведамленні.
Масква таксама змагла аднавіць некалькі палкоў і брыгад з дапамогай свежай тэхнікі і паўночнакарэйскага падмацавання, уключаючы 51-ы паветрана-дэсантны полк і 810-ю марскую пяхотную брыгад. У мінулы чацвер, паводле звестак аналітыка Эндру Перпетуа, іх кінулі ў расейскі рэгіён.
«Па-першае, у іх заканчваюцца рэсурсы для вядзення вайны; па-другое, іх эканоміка ў лайне; па-трэцяе, яны разглядаюць Украіну як уразлівую; па-чацвёртае, яны разглядаюць Злучаныя Штаты як абсалютна нямоглых», - адзначыў эксперт.
У выніку, праз тыдзень наступу, варожым войскам удалося ўмацаваць свае пазіцыі ў раёне населенага пункта Паграбкі, аднак дзеля гэтага былі панесены вялікія страты як сярод асабовага складу, так і сярод тэхнікі. Украінскія абаронцы «караюць расейскіх марскіх пяхотнікаў за кожны метр іх прасоўвання».
Сілы абароны таксама не сядзяць на месцы і змаглі контратакаваць ва ўмовах штурмаў УС РФ, прасунуўшыся крыху ў раёне Новаіванаўкі.
«Баі не збіраюцца спыняцца. Ва ўмовах нявызначанасці, звязанай з вялізнымі і непасільнымі стратамі і глабальнымі палітычнымі зменамі, расейцы ідуць на прарыў у Курску», — гаворыцца ў паведамленні.