«Лукашэнка моцна пакрыўджаны»
14- 13.11.2024, 23:40
- 42,560
Як дыктатар хлусіў у Баку.
На кліматычным саміце ў Баку Лукашэнка заявіў, што асноўная пагроза экалогіі – гэта войны. Але чамусьці абвінаваціў у іх распальванні Захад, піша чытач сайта Charter97.org:
– Традыцыйна забыўся, што з'яўляецца самым беспрынцыповым гандляром зброі ў свеце. Сціпла прамаўчаў пра сваю падтрымку пуцінскай вар'яцкай агрэсіі супраць Украіны і прагу зарабіць любым коштам на крыві.
Лукашэнка моцна пакрыўджаны на заходніх лідараў за тое, што яны не наведалі гэтае мерапрыемства праз ягоную прысутнасць. Прадаўжэнне падтрымкі пуцінскай авантуры ператварае рэжым у ізгоя.