11 снежня 2024, Серада, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Украіна змяніла прыярытэты на магчымых перамовах з РФ

7
NYT: Украіна змяніла прыярытэты на магчымых перамовах з РФ

Важнае значэнне атрымалі іншыя ўмовы.

Доўгі час афіцыйны Кіеў заяўляў, што не саступіць Расеі тэрыторыю, якую акупавала краіна-агрэсарка. Аднак зараз, калі Украіна разглядае магчымасць паскоранага графіка мірных перамоў, на якім намагае новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, такое ж важнае значэнне атрымалі іншыя ўмовы - гарантыі бяспекі. Аб гэтым піша амерыканскае выданне The New York Times.

Журналісты спасылаюцца на двух украінскіх чыноўнікаў, якія заявілі, што абарона інтарэсаў Украіны на патэнцыйных перамовах будзе залежаць не ад межаў, якія, магчыма, будуць вызначацца баявымі дзеяннямі, а ад таго, якія існуюць гарантыі захавання рэжыму спынення агню.

«Перамовы павінны базавацца на гарантыях. Для Украіны няма нічога важнейшага», - сказаў старшыня Камітэта ў пытаннях абароны і выведкі Вярхоўнай Рады Украіны Раман Кастэнка.

«Тэрытарыяльнае пытанне надзвычай важнае, але гэта ўсё ж другое пытанне. Першае пытанне - гэта гарантыі бяспекі», - сказаў на ўмовах ананімнасці іншы высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік.

Кастэнка таксама адзначыў, што Украіна ўстанаўлівае свае межы на аснове дэкларацыі аб незалежнасці 1991 года. З таго часу Расея атрымала кантроль над амаль 20 адсоткамі ўкраінскай зямлі, але Кіеў афіцыйна не адмовіцца ад сваіх прэтэнзій на тэрыторыю, якая знаходзіцца пад расейскай акупацыяй.

«Падобна, што менавіта такі падыход Украіна выкарыстоўвае, каб апраўдаць любую магчымую ўгоду, у якой Расея захавае кантроль над украінскай зямлёй. У кастрычніку прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, абмяркоўваючы пытанне спынення агню, сказаў: «Усе разумеюць, што незалежна ад таго, якім шляхам мы пойдзем, юрыдычна ніхто не прызнае акупаваныя тэрыторыі як прыналежныя іншым краінам», – піша NYT.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках