Беларусь трапіла ў спіс краін з сярэднім узроўнем валодання ангельскай мовай
16- 14.11.2024, 10:56
- 4,582
Але заняла ў ім адзін з верхніх радкоў.
Швэдская кампанія EF Education First апублікавала рэйтынг, паводле якога Беларусь заняла 35 месца паводле ўзроўню валодання ангельскай мовай.
Усяго ў рэйтынгу ацэньвалі ўзровень валодання ангельскай мовай для жыхароў 116 краін. Складальнікі рэйтынгу тэставалі веданне мовы ў 2,1 млн жыхароў буйных гарадох.
Вынікі падзеленыя на пяць катэгорый: вельмі высокі ўзровень валодання англійскай мовай (у гэтай катэгорыі ўсяго 9 краін), проста высокі ўзровень, а таксама сярэдні, нізкі і вельмі нізкі ўзроўні. Беларусь трапіла ў спіс краін з сярэднім узроўнем валодання англійскай мовай, але заняла ў ім адзін з верхніх радкоў.
Якія месцы занялі суседзі Беларусі ў гэтым рэйтынгу? Польшча і Літва займаюць больш высокія радкі, Расея і Украіна — ніжэй за нас.
У тройцы лідараў - Нідэрланды (са значным адрывам), Нарвэгія і Сінгапур.