Даляр у Беларусі дасягнуў абсалютнага максімуму
10- 14.11.2024, 16:57
- 17,976
Курс расейскага рубля таксама ідзе на рэкорд.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 лістапада даляр устанавіў абсалютны рэкорд.
Амерыканская валюта падаражэла на 0,33% - да 3,3635 рубля.
Раней максімум адзначаўся ў кастрычніку 2023-га - 10-га чысла курс, паводле звестак Нацбанку, склаў Br3,3609.
Аслаблі ў дачыненні да беларускага рубля еўра і расейскі рубель.
Як адзначае «Медуза», на міжнародным рынку Forex курс даляра дасягнуў адзнакі 100 расейскіх рублёў.
У апошні раз курс даляра на міжнародным рынку дасягаў адзнакі 100 расейскіх рублёў 2 кастрычніка 2023 года.