23 лiстапада 2024, Субота, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб УСУ пацвердзіў магутны ўдар па арсенале Мінабароны РФ у Бранскай вобласці

4
Генштаб УСУ пацвердзіў магутны ўдар па арсенале Мінабароны РФ у Бранскай вобласці

Зафіксавана 12 другасных выбухаў і дэтанацыя.

Сілы абароны Украіны нанеслі паўторны ўдар па складзе боепрыпасаў у Бранскай вобласці. Зафіксавана 12 другасных выбухаў і дэтанацыя.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

«Уночы 19 лістапада 2024 года падраздзяленні Узброеных сіл Украіны, ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны, нанеслі агнявую паразу па арсенале 1046 цэнтра матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ў раёне горада Карачаў Бранскай вобласці РФ», - гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак Генштаба, на 02.30 у гэтую ноч зафіксавана 12 другасных выбухаў і дэтанацыя ў раёне цэлі.

«Знішчэнне складоў з боепрыпасамі для войска расейскіх акупантаў з мэтай спынення ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны будзе працягвацца», - дадалі ў Генштабе.

Раней аб удары па боепрыпасах у Бранскай вобласці паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Андрэй Каваленка.

Са слоў Каваленкі, там захоўваліся артылерыйскія боепрыпасы, уключаючы паўночнакарэйскія набоі да іх сістэм. Акрамя таго, там прысутнічаюць кіраваныя авіяцыйныя бомбы (КАБы), зэнітныя ракеты і боепрыпасы да рэактыўных сістэм залпавага агню (РСЗА)

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках