Пскоўская дэсантная дывізія РФ тэрмінова сыходзіць з пазіцый пасля ўдару УСУ
4- 2.11.2024, 12:56
- 27,368
Тэхніка акупантаў знішчаная.
Пасля ўдару УСУ ў Запарожскай вобласці партызаны зафіксавалі перадыслакацыю падраздзялення 76 дэсантна-штурмавой дывізіі УС РФ, вядомай таксама як «Пскоўская дэсантная дывізія».
Пра гэта паведамляе партызанскі рух «АТЕШ».
Агенты дакладваюць пра перамяшчэнне танкаў і іншай ваеннай тэхнікі пасля паспяховага ўдару Сілаў абароны Украіны па пазіцыях акупантаў у Запарожскай вобласці. У выніку ўдару было знішчана некалькі адзінак тэхнікі і асабовага складу ворага.
Выведнік цягам некалькіх дзён фіксуе, як з абсталяваных пазіцый у тыле вобласці перамяшчаюць танкі, баявыя машыны дэсанту і ваенныя грузавікі з людзьмі і амуніцыяй.
У «Атэш» адзначылі, што прасачылі, куды яны перамяшчаюцца, і аператыўна перадалі гэтую інфармацыю Сілам абароны Украіны. Неўзабаве ім зноў давядзецца перамяшчацца.