«Калашнікаў» узбройвае беларускае войска
11- 2.11.2024, 19:26
- 16,212
Гаворка ідзе пра пісталеты-кулямёты «ППК-20».
Расейскі зброевы канцэрн «Калашнікаў» паставіў беларускім вайскоўцам «дастаткова сур'ёзную колькасць пісталетаў-кулямётаў «ППК-20». Пра гэта расказаў ТАСС кіраўнік канцэрна Алан Лушнікаў.
«І ў войска Расеі ён таксама ёсць», - сказаў Алан Лушнікаў.
9-мм пісталет-кулямёт Калашнікава распрацаваны на базе пісталета-кулямёта «Віцязь-СН». Тэмп яго аўтаматычнай стральбы складае 800 стрэлаў у хвіліну, а прыцэльная далёкасць - 200 метраў, падаведамляе «Белсат».
Увесну 2023 года галоўны канструктар групы кампаній «Калашнікаў» Сяргей Уржумцаў распавёў, што такое зброю атрымалі паветрана-касмічныя сілы Расеі замест пісталета Стэчкіна ўзору 1951 года.
Серыйныя пастаўкі ў расейскае войска пачаліся ў лютым 2023 года і пісталет-кулямёт прымяняецца расейскай войска ў вайне ва Украіне.