Расейцы ўдарылі па Днепрапятроўскай вобласці
2- 2.11.2024, 20:28
- 3,770
Сярод параненых ёсць дзеці.
Расейскія вайскоўцы атакавалі Дняпроўскі раён Днепрапятроўскай вобласці. Як вынік - 8 чалавек атрымалі раненні. Сярод іх двое дзяцей ва ўзросце 8 і 15 год. Пра гэта гаворыцца ў заяве Днепрапятроўскай абласной пракуратуры.
Акрамя гэтага ў раёне таксама пашкоджана крытычная інфраструктура.
Пазней кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Сяргей Лысак паведаміў, што двух дзяцей, якія атрымалі раненні падчас ракетнага ўдару па Дняпроўскім раёне, шпіталізавалі.
У дзяўчынкі 8 гадоў аскепкавыя пашкоджанні твару, у 15-гадовага хлопца - абедзвюх галёнак. Яны ў здавальняючым стане.
«У лякарні таксама і 83-гадовая жанчына - «цяжкая». У яе траўмаваная нага. Астатнім пацярпелым дапамогу аказалі на месцы, папраўляцца будуць дома. Усяго праз расейскі напад пацярпелі 8 чалавек», - дадаў Лысак.