Ізраіль нанёс масаваны ўдар па цэнтры Бейрута
- 23.11.2024, 11:07
- 2,582
Мэтай мог быць новы верхавод «Хезбалы».
У ноч на суботу ізраільскія вайскоўцы нанеслі масаваны ўдар па цэнтральным раёне Бейрута, паведамляе The Times of Israel.
Журналісты AFP паведамілі, што чулі не менш за тры магутныя выбухі.
Паводле паведамленняў у ізраільскіх СМІ, мэтай удару мог быць альбо новы лідар «Хезбалы» Наім Касем, альбо высокапастаўлены афіцэр арганізацыі Талал Хамія. Касэм узначаліў групоўку пасля таго, як ягоны папярэднік Хасан Насрала загінуў у выніку ізраільскага ўдару па падземнай штаб-кватэры «Хезбалы» ў паўднёвым Бейруце. Хамія быў прызначаны кіраўніком аператыўнага аддзела пасля гібелі Ібрагіма Акіля 20 верасня.
Таксама з боку Лівана ракетамі абстралялі раён Хайфы ў Ізраілі. Паводле звестак ізраільскіх СМІ, было выпушчана пяць ракетаў, сама меней адна з іх упала побач з заводам у Кір'ят-Аце. Пацярпелых няма.