23 лiстапада 2024, Субота, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якую інфармацыю пра беларусаў не могуць выдаваць адвакаты?

1
Якую інфармацыю пра беларусаў не могуць выдаваць адвакаты?

Юрысты далі спіс з пяці пунктаў.

У Менскай гарадской калегіі адвакатаў агучылі спіс звестак, якія, згодна з беларускім заканадаўствам, падпадаюць пад паняцце адвакацкай таямніцы. Такую інфармацыю, атрыманую ад кліентаў, адвакаты не маюць права выдаваць іншым асобам без ягонага дазволу, у тым ліку – суду.

Пад адвакацкай таямніцай разумеюцца звесткі пра кліента, якія чалавек сам паведамляе свайму адвакату і разгалашэнне якіх будзе супярэчыць інтарэсам гэтага чалавека.

У Беларусі абавязак захавання гэтай таямніцы прапісаны ў Правілах прафесійнай этыкі адваката, зацверджаных пастановай Міністэрства юстыцыі, піша «Тэлеграф».

@sma_brka 🗣️На что распространяются правила слхранения адыокатской тайны? ☑️Отвечает адвокат, член совета молодых адвокатов Минской городской коллегии Наталья Анюховская. #адвокаты #беларусь🇧🇾 #тайна #право #закон #правачеловека #права #суд #следствие #юрист #юристонлайн ♬ оригинальный звук - Совет молодых адвокатов 🇧🇾

Адвакатка Наталля Анюхоўская, сябра рады маладых адвакатаў Менскай гарадской калегіі, агучыла спіс, на што распаўсюджваюцца правілы захавання адвакацкай таямніцы ў Беларусі:

звесткі ў пытаннях, з якімі кліент звярнуўся па юрыдычную дапамогу;

сутнасць даведак, кансультацый, атрыманых кліентам ад адваката;

звесткі пра асабістае жыццё кліента;

звесткі, якія складаюць камерцыйную таямніцу кліента;

атрыманая ад кліента інфармацыя пра абставіны ўчынення злачынства паводле крымінальнай справы, у якой адвакат ажыццяўляў абарону правоў, свабодаў і інтарэсаў кліента.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках