Сігнал усёй Еўропе
2- Гары Каспараў
- 23.11.2024, 16:55
- 8,010
Сусветная вайна ўжо ідзе.
Незалежна ад таго, што пра гэта думаюць у Вашынгтоне ці Брусэлі. Гэта вайна, дзе Пуцін стаў "наканечнікам дзіды" ўсяго несвабоднага свету - свету таталітарызму, тэрарызму і рэпрэсій. Такі свет не можа суіснаваць са светам свабоды. Адзіны шлях выжывання свету несвабоды - канфрантацыя. Сёння мы падышлі да кропкі, калі гібрыдныя формы канфрантацыі перараслі ў адкрытую вайну.
Для пуцінскай Расеі вайна стала не проста інструментам, а спосабам існавання. Пакуль Пуцін застаецца ва ўладзе, вайна будзе працягвацца і пашырацца, таму што ўсе сферы жыцця ў Расеі - ад палітыкі і эканомікі да сацыяльнай і адукацыйнай сфер - перабудаваны пад патрэбы вайны. Для гіганцкага бюракратычнага механізму, які ўзначальвае дыктатар, вайна – адзінае апраўданне існавання.
Ніякіх "замарозак" па лініі фронту чакаць не варта. Гэта вайна, у якой Пуцін здольны толькі падвышаць стаўкі. Менавіта ў гэтым кантэксце трэба разглядаць атаку на Днепр расейскай міжкантынентальнай ракетай. Гэта не проста ўдар па канкрэтным горадзе, а сігнал усім еўрапейскім сталіцам: "мы дастанем кожнага". Безумоўна, гэта блеф, але блеф, якім Пуцін заўсёды паспяхова запалохваў Захад.
Гары Каспараў, Telegram