Кіраўнік МЗС Польшчы сказаў, калі скончыцца вайна ва Украіне
4- Радаслаў Сікорскі
- 23.11.2024, 17:08
- 8,608
І што трэба зрабіць для гэтага.
Вайна скончыцца не тады, калі Украіна перастане ваяваць, бо ў гэтым выпадку скончыцца і Украіна. Вайна скончыцца, калі Пуцін перастане ваяваць.
Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв'ю «Голасу Амерыкі».
«Усе жадаюць міру. Калі б Украіна капітулявала, быў бы мір. Таму Пуцін таксама хоча міру. Пытанне ў тым, на якіх умовах», - адзначыў польскі міністр.
Ён сказаў, што пытанне ў тым, ці будзе выкананы Статут ААН, ці будуць выкананы гарантыі бяспекі, якія Украіна ўжо мела, у тым ліку і ад РФ, і пытанне ў тым, як гэтага дасягнуць.
«Вайна скончыцца не тады, калі Украіна перастане ваяваць - у гэтым выпадку скончыцца і Украіна. Вайна скончыцца, калі Пуцін перастане ваяваць. Значыць, трэба, каб ён прыйшоў да высновы, што вайна была памылкай і яе немагчыма выйграць…», - падкрэсліў Сікорскі.
«Ён насамрэч бліжэй да гэтага, чым прыкідваецца. Ён - хвалько. Ён спрабуе ўзяць на сябе ролю ў гіпатэтычных перамовах, але ЗША, Еўропа і Украіна маюць карты мацнейшыя, чым ён думае», - акцэнтаваў Сікорскі.