Галоўны прыхільнік Трампа ў Сенаце ЗША выступіў супраць мірных перамоў з РФ
26- 23.11.2024, 17:52
- 13,302
Крамлю нельга давяраць.
Галоўны паплечнік новаабранага прэзідэнта Дональда Трампа ў Сенаце ЗША Майк Раундс выступіў супраць перамоў аб мірным пагадненні паміж Расеяй і Украінай. Ён заявіў, што Крамлю нельга давяраць.
Пра гэта паведамляе Politico.
Сенатар Майк Раундс выказаўся пра расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, выступаючы на Міжнародным форуме бяспекі ў Галіфаксе.
"Як бы я ні хацеў верыць, што мы можам весці перагаворы з тыранам, я падазраю, што мы можам падманваць саміх сябе", - сказаў ён.
Ён падкрэсліў, што Пуцін не спыніцца нават калі яму прапанаваць пэўную частку тэрыторый.
"Вы верыце, што гэты тыран, калі вы прапануеце яму частку свабоднай краіны, як вы думаеце, ён спыніцца? Я хацеў бы сказаць, што ёсць лёгкі выхад, але яго няма", - сказаў Раундс.
У той жа час выказаў расчараванне пастаўкамі зброі ва Украіну.
"Я проста так засмучаны тым, што мы не змаглі забяспечыць іх усім неабходным абсталяваннем і ўсімі сістэмамі зброі, якія ім патрэбныя, каб адказаць на абсалютную тыранію, якая ідзе з боку Расеі... Мне цікава, чаму мы не зрабілі гэта хутчэй, чым мы зрабілі", - Сказаў Раундс.