Зяленскі анансаваў важныя перамовы з Трампам
5- 23.11.2024, 19:57
- 3,130
І расказаў аб перамовах паміж камандамі палітыкаў.
Важныя перамовы паміж Украінай і новаабраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам будуць магчымыя пасля яго інаўгурацыі. Аднак дакладная дата яшчэ не ўстаноўленая.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе «Укрінфарм».
«Я не ведаю, калі будуць сустрэчы, у мяне няма дат… гэта залежыць ад шматлікіх рэчаў - не толькі ад графікаў, але і ад легітымнасці правядзення адпаведных сустрэч. Калі мы хочам сустрэчы, на якіх вырашаюцца нейкія пытанні, то для гэтага павінныя быць адпаведныя заканадаўчыя магчымасці, пройдзеная інаўгурацыя», - адзначыў Зяленскі.
Ён адзначыў, што перагаворны працэс на ўзроўні каманд прадаўжаецца і падкрэсліў, што цяпер многія сілы спрабуюць не дапусціць моцнага саюза паміж Кіевам і Вашынгтонам.