«БелАЭС прынесла выгаду толькі жменьцы людзей»
4- 29.11.2024, 11:13
- 5,454
Пра атамную аферу рэжыму.
Чытач сайта Charter97.org піша, як Лукашэнка надумаў расплаціцца за пазыкі за пабудову Астравецкай АЭС. Ён мяркуе, што рэжым абраў паўночнакарэйскі шлях:
- Як вядома, пабудова БелАЭС прынесла выгаду толькі Лукашэнку і жменьцы ягонага атачэння, якія распілавалі чарговую порцыю грошай. “Геніяльны" план самазванца ў продажы электраэнергіі суседзям не рэалізуецца праз санкцыі, а цэны электрычнасці ўнутры краіны працягваюць расці. А вось завінавачанасць перад РФ павялічыўся мінімум на 10 мільярдаў даляраў.
Рэжым не мае грошай, каб расплаціцца. Цяпер Лукашэнка надумаў пайсці паўночнакарэйскім шляхам. Сотні тысяч рабочых з КНДР працуюць ва ўсім свеце, часцяком - у невыносных умовах. Атрымліваюць заробак па $100-150 за 20-гадзінны працоўны дзень з 1-2 выходнымі на месяц. Большую частку грошай за такое рабства атрымлівае паўночнакарэйскі рэжым.
Лукашысты паслалі беларусаў будаваць аб'екты “Расатама" ў Турцыі, Егіпце, Вугоршчыне, Бангладэшы. Вельмі хочацца спадзявацца, што беларускія рабочыя працуюць у больш камфортных умовах, чым паўночнакарэйскія. Але тое, што ім плацяць значна менш за расейцаў, адназначна. І беларусы не маюць абароны прафсаюзаў, не маюць такіх страховак, як расейскія “браты”. І "Расатам" не будзе шкадаваць і берагчы беларускіх спецыялістаў на звышнармаваных і небяспечных працах.