НПЗ пад Растовам тушаць 109 чалавек: БПЛА атакавалі завод вытворчасці нафты для войска РФ
2- 29.11.2024, 11:26
- 6,408
Падрабязнасці ўдару па камбінаце “Атлас".
У Растоўскай вобласці тушаць буйны пажар на НПЗ пасля ўдару беспілотнікаў. На прамысловым аб'екце ў Каменскім пасля магчымай атакі дрона, працуюць 109 пажарнікаў і 38 адзінак тэхнікі. Пра гэта паведаміў в.а. губернатара рэгіёну Юрый Слюсар, піша «Фокус».
Telegram-каналы паведамляюць пра пажар на нафтабазе. Каменскі раён знаходзіцца ў Растоўскай вобласці, ля мяжы з падкантрольнымі РФ тэрыторыямі Луганскай вобласці Украіны.
Мясцовыя ўлады таксама паведамілі, што збітыя 30 дронаў. Пацярпелых у выніку атакі няма.
Нафтаперапрацоўчы камбінат "Атлас": што пра яго вядома
З пачатку працы камбінат “Атлас" спецыялізаваўся ў частцы захоўвання нафтапрадуктаў, пра гэта гаворыцца ў публікацыі мясцовых СМІ. Са звестак журналістаў, прадпрыемства выпускае нафтапрадукты для расейскага войска.
У 2020 годзе на базе камбіната праходзілі супольныя вучэнні Мінабароны і Расейскага рэзерву — “Каўказ-2020”. Выпуск нафтапрадуктаў для патрэб расейскага войска адпрацоўвалі трыма спосабамі - з дапамогай аўтамабіляў, чыгунак і трубаправода.