Байцы брыгады «Эдэльвейс» распляжылі буйную механізаваную калону РФ
3- 3.11.2024, 9:17
- 5,196
Знішчаныя 6 танкаў і 9 БМП.
2 лістапада 2024 года ўкраінскія вайскоўцы са складу 10-й АГШБр «Эдэльвейс» паспяхова адбілі масаваную атаку расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале брыгады. Адзначаецца, што вораг задзейнічаў 22 адзінкі бронетэхнікі: 7 танкаў, 13 БМП і 2 МТ-ЛБ. Акрамя таго, да штурмавых дзеянняў прыцягнулі амаль 120 акупантаў.
«Дзякуючы зладжанай працы нашых артылерыстаў, ПТРК, выведкі і дронаў набліжэнне ворага было своечасова выяўленае, і яго штурмавыя групы спыненыя на падыходах да пазіцый», - гаворыцца ў паведамленні.
У выніку бою расейцы панеслі істотныя страты. Украінскія вайскоўцы знішчылі 6 танкаў і 9 БМП. Таксама было ліквідавана 19 акупантаў, яшчэ 23 - параненыя.
«Астатнія страты ўдакладняюцца. Нашы абаронцы - без страт», - рэзюмавалі ў 10-й АГШБр.